Беларуская Служба

У Польшчы лічаць, што да часу ўваходу Украіны ў ЕС удасца вырашыць праблему эксгумацыі і пахавання ахвяр Валынскай разні

23.09.2024 10:34
Украінскія нацыяналісты праводзілі этнічныя чысткі на Валыні ў 1943-45 гг. 
Rzeź wołyńska  ludobójstwo dokonane przez nacjonalistów ukraińskich przy aktywnym, częstym wsparciu miejscowej ludności ukraińskiej wobec mniejszości polskiej byłego województwa wołyńskiego II RP, podczas okupacji terenów II Rzeczypospolitej przez III Rzeszę
Rzeź wołyńska – ludobójstwo dokonane przez nacjonalistów ukraińskich przy aktywnym, częstym wsparciu miejscowej ludności ukraińskiej wobec mniejszości polskiej byłego województwa wołyńskiego II RP, podczas okupacji terenów II Rzeczypospolitej przez III RzeszęTwitter/@PrezydentPL

Польшча патрабуе, каб Украіна ўшанавала памяць ахвяр Валынскай разні. Польскія ўлады хочуць эксгумаваць і годна пахаваць палякаў, забітых украінскімі нацыяналістамі падчас Другой сусветнай вайны.

Міністр па еўрапейскіх справах Адам Шлапка (Adam Szłapka) сказаў Польскаму радыё, што гэтае пытанне будзе вырашанае да ўступлення Украіны ў Еўрасаюз.

- Гаворка ідзе пра эксгумацыю, пахаванне і ўшанаванне памяці ахвяр. Я абсалютна перакананы, што да часу ўступлення Украіны ў Еўрасаюз нам удасца завершыць гэтую справу на шляху перамоў. Украінцы выдатна разумеюць, што яны павінны пазакрываць розныя цяжкія справы з такім важным суседам, як Польшча.  

Віцэ-прэм’ер, міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што без годнага ўшанавання памяці палякаў, забітых на Валыні, не можа быць гаворкі пра ўступленне Украіны ў ЕС. Прэм'ер-міністр Дональд Туск таксама заявіў, што Украіна павінна адпавядаць пэўным стандартам, у тым ліку культурным, каб далучыцца да супольнасці.

Украінскія нацыяналісты праводзілі этнічныя чысткі на Валыні ў 1943-45 гг. Паводле ацэнак гісторыкаў, у выніку гэтага генацыду загінула каля ста тысяч палякаў.

IAR/нг