Мастацкія галерэі, кінатэатр, чытальная зала, кавярня і віды на Варшаву - гэта адметныя рысы новага будынка Музея сучаснага мастацтва, які знаходзіцца ў цэнтры сталіцы ў падножжа Палаца культуры і навукі.
Новы Музей сучаснага мастацтва будзе адкрыты для наведвальнікаў ужо 25 кастрычніка.
Падчас прэзентацыі новага будынка мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што гэта будзе месца, адкрытае для ўсіх. «Гэта відовішчны аб'ект, які таксама дасць магчымасць супрацоўнічаць з вядомымі на ўвесь свет музеямі», — адзначыў мэр польскай сталіцы:
«Тут напэўна з'явяцца выставы сучаснага мастацтва на сусветным узроўні. Дагэтуль у Варшаве не было такога месца, якое магло бы прымаць імпрэзы такога мастацкага маштабу».
Музей сучаснага мастацтва будзе ў дзевяць разоў большы за цяперашні, размешчаны ў павільёне Музея над Віслай на ўзбярэжжы Віслы. Новы будынак Музею сучаснага мастацтва мае шэсць паверхаў і плошчу амаль 20 тыс. квадратных метраў.
iar/эж