Нямеччына накіруе ў Польшчу 120 вайскоўцаў Бундэсвера. Нямецкая армія дапаможа Польшчы ў ліквідацыі наступстваў паводкі, якая спустошыла паўднёва-заходнія раёны краіны ў верасні.
Нямецкія салдаты павінны дапамагчы аднавіць інфраструктуру гарадоў і вёсак, якія зараз змагаюцца з наступствамі разбуральнай паводкі. Жаўнеры Бундэсвера таксама будуць удзельнічаць у прыборцы падтопленых раёнаў Польшчы.
Аб прыбыцці нямецкіх вайскоўцаў у Польшчу паведаміў у чацвер, 26 верасня, міністр абароны ФРГ Борыс Пісторыус.
Чакаецца, што спачатку аперацыя будзе доўжыцца каля васьмі тыдняў. Паводле Борысы Пісторыуса, Польшча звярнулася па дапамогу Берліна.
Заява нямецкага міністра абароны была зроблена падчас святкавання 25-годдзя Паўночна-Усходняга шматнацыянальнага корпуса НАТА ў Шчэціне. Штабам камандуе нямецкі генерал-лейтэнант Юрген-Ёахім фон Сандрарт.
pr/iar/эж