Беларуская Служба

Цэны на кватэры ў Польшчы ляцяць угару. На двухпакаёўку ў Варшаве трэба адкладаць восем гадоў

08.10.2024 11:06
На кватэру плошчай 55 квадратных метраў жыхар Варшавы мусіць адкласці 92 сярэднія польскія заробкі.
Ілюстрацыя Shutterstock/Nataly Reinch

Уласнае жытло робіцца ўсё больш недаступнае для жыхароў Польшчы,  – паведамляе ў аўторак Rzeczpospolita. Выданне спасылаецца на дадзеныя парталу rybprzeotny.pl, з якіх вынікае, што самыя дарагія кватэры ў польскай сталіцы.

На кватэру плошчай 55 квадратных метраў жыхар Варшавы мусіць адкласці 92 сярэднія польскія заробкі. Год таму на такую ​​кватэру яму прыйшлося адкладасці 88 заробкаў, а ў 2022 годзе — 84. Сярэдні кошт квадратнага метра ў кватэры плошчай ад 50 да 70 квадратных метраў у Варшаве складае 16 600 злотых (3 800 eўра).

Самыя танныя кватэры ў Познані

Аналагічна жыхару Кракава на набыццё ўласнай двухпакаёвай кватэра трэба было заашчадзіць 84 сярэднія заробкі, жыхару Уроцлава — 81 заробак, а жыхару Гданьска — 78, Познані — 75 месячных сярэдніх заробкаў.

Сёлета ў жніўні  сярэдні заробак па Польшчы склаў 8190 злотых  (1895 еўра) да адлічэння падаткаў.

iar/эж