Беларуская Служба

Калі вы жывяце ў Варшаве, не пужайцеся – у 11 загучыць паветраная трывога

09.10.2024 08:12
У Варшаве ёсць 403 сірэны трывогі, 173 з іх належаць мэрыі, а 230 — упраўленню Мазавецкага ваяводства. 
RCB: w środę w Warszawie i okolicznych powiatach test syren alarmowych
RCB: w środę w Warszawie i okolicznych powiatach test syren alarmowychaphichato/shutterstock

У 11 гадзін у Варшаве загучаць сірэны – гэта будзе выпрабаванне сістэмы сігналізацыі ў рамках Тыдня бяспекі.
«Серада — гэта дзень адукацыі і паветранай трывогі», — кажа мэр сталіцы Рафал Тшаскоўскі.

«Будуць уключаныя поўныя сірэны - тры хвіліны. Мы прывыклі чуць сірэну ў гадавіну Варшаўскага паўстання ці паўстання ў гета, а цяпер мы выпрабоўваем гэтую сістэму ў поўным аб'ёме», - сказаў мэр Тшаскоўскі.

Гарадскія ўлады і Цэнтр бяспекі сталіцы хочуць данесці гэтую інфармацыю да як мага большай колькасці жыхароў Варшавы, каб, як дадае дырэктар цэнтру Яраслаў Мішталь, ніхто не баяўся такіх працяглых і раптоўных трывог.

Гэта не будзе трывога з паведамленнем аб пагрозе, а трэніроўка сістэмы - як яна будзе працаваць, калі аб'яўляецца трывога і інфармацыю пра яе адпраўляе Цэнтр дзяржаўнай бяспекі. Гэтую сістэму трэба апрабаваць, як падкрэслівае дырэктар Мішталь, бо горад расце і невядома, ці ўсюды чуваць сірэны.

У Варшаве ёсць 403 сірэны трывогі, 173 з іх належаць мэрыі, а 230 — упраўленню Мазавецкага ваяводства. Сістэма папярэджання і сігналізацыі павінна інфармаваць жыхароў аб стыхійным бедстве, забруджванні, тэрарыстычнай атацы і іншых пагрозах. Элементам апавяшчэння таксама з'яўляецца аператыўнае данясенне інфармацыі праз сродкі масавай інфармацыі - радыё і тэлебачанне. Нагадаем, сірэны ўключацца ў 11.00.

IAR/нг