Беларуская Служба

Аквапарк у Лодзі хоча правесці «Дзень без дзяцей» 19 кастрычніка. Амбудсмэн пратэстуе

09.10.2024 17:16
Ідэя можа парушаць канстытуцыйную роўнасць перад законам, паколькі яна выключае дзяцей з публічнай прасторы.
Łódzki auqapark proponuje sobotę bez dzieci. Pomysł nie wszystkim internautom przypadł do gustu
Łódzki auqapark proponuje sobotę bez dzieci. Pomysł nie wszystkim internautom przypadł do gustuN-sky/ Shutterstock/ facebook.com/aquaparkfalalodz

Запланаваны «Дзень без дзяцей» у аквапарку ў Лодзі выклікаў пратэст амбудсмэна па справах дзяцей Монікі Горна-Цесьляк (Monika Horna-Cieślak).

Прэс-сакратар амбудсмэна Паўліна Навасельска заявіла, што ідэя «Дня без дзяцей» можа парушаць канстытуцыйную роўнасць перад законам, паколькі яна выключае дзяцей з публічнай прасторы.

«Амбудсмэн абараняе канстытуцыйныя і канвенцыйныя правы дзяцей і звяртае ўвагу, што такія сітуацыі, асабліва ў XXI стагоддзі, калі шмат гавораць пра грамадзянскія правы, пабудову грамадзянскай супольнасці, удзел дзяцей і моладзі ў грамадскім жыцці ў дэмакратычнай дзяржаве, абсалютна не павінны мець месца», – сказала Паўліна Навасельска.

Моніка Горна-Цесьляк звярнулася з гэтай нагоды да мэра Лодзі Ганны Зданоўскай і кіраўніцтва аквапарку.

«Будучы амбудсмэнам па справах дзяцей, я лічу, што такія прапановы, як «зоны, свабодныя ад дзяцей», не служаць агульнаму дабру, умацоўванню грамадзянскай супольнасці, заснаванай на павазе да правоў усіх, незалежна ад узросту, полу, рэлігіі, інваліднасці, арыентацыі. Ідэя ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці для мяне важная», – напісала ў сваёй заяве Моніка Горна-Цесьляк.

IAR/нг