Беларуская Служба

Пашпарт былога польскага суддзі, які збег у Беларусь, быў ануляваны

10.10.2024 11:01
Такім чынам Тaмаш Шмыдт апынуўся ў Беларусі, як у турме.
a
Тaмаш Шмыдт Screenshot z Youtube

Пашпарт былога суддзі Тaмаша Шмыдта, які больш за пяць месяцаў таму ўцёк у Беларусь і якога пераследуе польская пракуратура, прызнаны несапраўдным, паведаміла Gazeta Wyborcza.

Хоць згаданы крок не набліжае затрыманне Шмыдта, але значна абмяжоўвае ягоную магчымасць падарожнічаць па свеце. Калі Шмыдт не атрымае беларускага дакумента ад уладаў у Мінску, то фактычна апынецца ў Беларусі, як у турме.



Нацыянальная пракуратура звярнулася да Мазавецкага ваяводы з просьбай прызнаць пашпарт Тaмаша Шмыдта несапраўдным, a ваявода пагадзіўся на гэтую просьбу. Згодна з законам, ваявода можа прызнаць несапраўдным пашпарт любога грамадзяніна па патрабаванні суда, які вядзе крымінальную справу, або пракурора, які вядзе следства. Заяўка не патрабуе абгрунтавання.

Нацыянальная пракуратура працягвае расследаванне супрацоўніцтва Шмыдта з беларускай выведкай.

Тамаш Шмыдт працаваў у Ваяводскім адміністрацыйным судзе ў Варшаве ў дэпартаменце па справах, звязаных з арміяй, паліцыяй і спецслужбамі. Пра яго стала вядома ў 2019 годзе, пасля раскрыцця скандалу, звязанага з хэйтам у інтэрнэце.



У красавіку 2024 года Шмыдт нечакана збег у Беларусь і папрасіў там прытулку. З гэтага часу на акаўнце былога суддзі на платформе X пастаянна з'яўляюцца новыя запісы з крытыкай Польшчы і ўсхваленнем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

У чэрвені акруговы суд Варшавы выдаў ордар на арышт Тaмаша Шмыдта.

аз

Кім была грамадзянская жонка Томаша Шмыта Алена К.?

23.05.2024 12:45
Польскія СМІ спрабуюць высветліць, якая была роля партнёркі былога суддзі ў ягонай меркаванай агентурнай дзейнасці.