Беларуская Служба

Падаражэнне паслуг — галоўная прычына скачка інфляцыі ў Польшчы

15.10.2024 19:02
Асобна эканаміст Гжэгаж Агонэк звярнуў увагу на наступствы паводкі, як адзін з дадатковых чыннікаў павелічэння інфляцыі.
Ілюстрацыя Rawpixel.com/Shutterstock

Падаражэнне паслуг — галоўная прычына скачка інфляцыі, які назіраўся ў верасні ў Польшчы. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што ў верасні гадавая інфляцыя склала 4,9 % супраць 4,3% у жніўні.

Эканаміст Santander Bank Polska Гжэгаж Агонэк лічыць, што дадзеныя за верасень паказваюць відавочнае падаражэнне паслуг.

«Найбольшы скачок цэн адбыўся ў сферы адукацыі, у тым ліку вырасла аплата за дзіцячыя садкі і адукацыйныя курсы. Зафіксаваны рост інфляцыі таксама выкліканы нізкім паказчыкам інфляцыі ў верасні мінулага года», - кажа эканаміст.

Асобна эканаміст Гжэгаж Агонэк звярнуў увагу на наступствы паводкі, як адзін з дадатковых чыннікаў павелічэння інфляцыі.

iar/эж