Беларуская Служба

Ёсць прыкметы аптымізму ў планах польскай прамысловасці на наступны год

04.11.2024 14:30
Прагнозы на 2025 год кажуць пра рост прамысловай вытворчасці, разам з добрымі вынікамі спажывецкага росту і ростам інвестыцый.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Індэкс PMI для айчыннай прамысловасці па-ранейшаму ніжэй нейтральнага ўзроўню ў 50 пунктаў, але з'яўляецца самым высокім за два з паловай гады. Дадзеныя S&P Global паказваюць, што ў мінулым месяцы ён складаў 49,2 пункта, а ў верасні — 48,6.

Себасцьян Сайног з Польскага эканамічнага інстытута гаворыць, што хоць індэкс усё яшчэ ніжэй за 50 пунктаў, пачатак 2025 года павінен прынесці пазітыўны рост:

- Прагнозы на 2025 год кажуць пра рост прамысловай вытворчасці, разам з добрымі вынікамі спажывецкага росту і ростам інвестыцый. Прагнозы паказваюць, што прамысловасць будзе расці з 1,7 да амаль 5%. Гэта будзе самы вялікі тэмп росту ў краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы, дзе гэты паказнік дасягне 3,5%.

Значэнне PMI вышэй за 50 пунктаў азначае аднаўленне, 50 пунктаў - нейтральнае значэнне, ніжэй - зніжэнне.

ав