Беларуская Служба

Польшча пашырае экспарт у Сінгапур. Пакуль толькі адзін від гандлю гарантуе станоўчае сальда

12.11.2024 08:15
Гэтая азіяцкая краіна налічвае ўсяго каля шасці мільёнаў жыхароў, але як другі ў свеце порт, яна з'яўляецца ключавым цэнтрам рээкспарту.
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Высакаякасная ежа, IT і фінансавыя паслугі — у гэтых сферах польскі бізнес усё больш смела выходзіць на рынак Сінгапура. Гэтая азіяцкая краіна налічвае ўсяго каля шасці мільёнаў жыхароў, але як другі ў свеце порт, яна з'яўляецца ключавым цэнтрам рээкспарту.

Польскіх прадпрымальнікаў на сінгапурскім рынку падтрымлівае Цэнтр прасоўвання Нацыянальнай гандлёвай палаты, які нядаўна ажыццявіў візіт у Сінгапур.

Старшыня арганізацыі Бажэна Урублеўска (Grażyna Wróblewska) падкрэслівае, што з-за адсутнасці айчыннай вытворчасці Сінгапуру даводзіцца імпартаваць прадукты, у тым ліку заходнія.

— Для жыхароў Сінгапура цана на тавар не адыгрывае найбольшага значэння. Прэстыжам карыстаецца значок Еўрапейскага Саюза, які ў тым ліку, асацыюецца таксама з Польшчай. На мясцовы рынак паступаюць тавары, якія раней прадаваліся ў абмежаванай колькасці: гэта польская садавіна, у прыватнасці яблыкі, мяса і апошнім часам на паліцах у крамах з'явіліся таксама польскія кандытарскія вырабы.

Бажэна Урублеўска дадае, што важную ролю ў кантактах з Азіяй адыгрывае таксама гандаль праз інтэрнэт. Гэта патрабуе інвеставання ў склады з таварамі на месцы.

— Польская фірма, якая спрабуе ўваходзіць, наогул, на азіяцкі рынак - Сінгапур ці В'етнам - і плануе прадаваць свае тавары праз інтэрнэт, яна павінна мець замацаваную пазіцыю на гэтым рынку, а тавары павінны знаходзіцца  на складах там на месцы. І так ужо адбываецца. У Сінгапуры чакаюць назапашаныя нашая садавіна, фруктовыя кансервы і сокі, і ўжо прадаюцца.

Польшча мае дэфіцыт у гандлі з Сінгапурам. Але з улікам паслуг сальда гандлёвага балансу станоўчае. Ключавым элементам у гэтым выпадку з'яўляюцца фінансавыя паслугі.

У мінулым годзе польскі экспарт тавараў у Сінгапур склаў амаль 300 мільёнаў долараў, а імпарт — крыху больш за 600 мільёнаў долараў. З улікам фінансавых паслуг у 2021 годзе Польшча атрымала прафіцыт крыху больш за 380 мільёнаў долараў.

Гандлёвыя адносіны паміж Сінгапурам і Еўрапейскім Саюзам рэгулююцца Пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю 2018 года. Пагадненне распаўсюджваецца на бяспошлінны экспарт тавараў і спрашчае доступ да рынку паслуг.

IAR/яс