6 лістапада 2024 года супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымалі ў Варшаве грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў спробе падпалу аб'екта ў Гданьску.
Гэта чарговае затрыманне ў рамках расследавання дзейнасці арганізаванай злачыннай групы, якая па замове замежных спецслужбаў здзяйсняла дыверсійныя дзеянні, у прыватнасці, падпалы, паведаміла Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Сёлета ў студзені і маі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала грамадзян Польшчы, Украіны і Беларусі, якія адказныя за падпалы аб'ектаў у Гданьску, Гдыні і Марках (горад каля Варшавы - рэд), а таксама рыхтаваліся да падпалу аб'ектаў ва Уроцлаве.
Агенцтва паведаміла, што ў ходзе следчых дзеянняў былі выяўленыя прадметы, якія маглі быць выкарыстаныя для далейшай дыверсійнай дзейнасці такога роду.
Затрыманаму грамадзяніну Беларусі пракуратура прад'явіла абвінавачанне па артыкулах Крымінальнага кодэксу: удзел у арганізаванай злачыннай групе міжнароднага характару і здзяйсненне дыверсій ды дыверсій або злачынстваў тэрарыстычнага характару па замове замежнай разведкі. За інкрымінаваныя дзеянні пагражае пакаранне ажно да пажыццёвага зняволення.
Акруговы суд Уроцлава прымянiў да падазраванага меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту тэрмiнам на тры месяцы.
Расследаванне справы вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі пад наглядам Дэпартамента па арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
вс