Польшча атрымала новую партыю самаходных артылерыйскіх установак K9 Thunder з Паўднёвай Карэі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Польшчы.
У Генштабе ахарактарызавалі пастаўкі як чарговы крок у мадэрнізацыі польскіх узброеных сіл і ўзмацненні абароназдольнасці краіны.
K9 Thunder – паўднёвакарэйская гаўбіца на гусенічнай базе калібра 155 мм, распрацаваная кампаніяй Hanwha Vision (ранейшая назва Samsung Techwin – рэд.) для ўзброеных сіл Рэспублікі Карэя. Дальнасць стральбы складае 40 км. У 2022 годзе Варшава заказала ў Паўднёвай Карэі 672 САУ K9 Thunder. Гэтыя гаўбіцы знаходзяцца на ўзбраенні васьмі краін свету.
Акрамя гаўбіц, Польшча купляе ў Паўднёвай Карэі сучасныя танкі K2 Black Panther і вучэбна-баявыя самалёты Т-50.
вс