Упраўленне па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў (UOKiK) абвінавачвае сетку крам Biedronka у парушэннях падчас правядзення рэкламных кампаній. Старшыня ўпраўлення выставіў абвінавачанне супраць уладальніка крам – партугальскай кампаніі Jeronimo Martins за парушэнне калектыўных інтарэсаў спажыўцоў.
Старшыня Упраўлення па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў Томаш Хрустны (Tomasz Chróstny) заявіў, што абвінавачанні тычацца рэкламных кампаній, арганізаваных на пачатку гэтага года. Гэта аднадзённыя акцыі «Асаблівая серада» і «Серада да Дня святога Валянціна». Кліентам прапанавалі купляць некаторыя прадукты, за якія яны павінны былі атрымаць «100% вяртанне грошай па ваўчары». Аднак аказалася, што прадпрымальнік у сваіх рэкламных паведамленнях недакладна інфармаваў пра прынцыпы акцыі.
Томаш Хрустны адзначыў, што рэклама не павінна прапускаць важную для спажыўца інфармацыю, а ў дадзеным выпадку так было. Калі абвінавачанні пацвердзяцца, Jeronimo Martins можа атрымаць штраф у памеры да 10% гадавога абароту.
IAR/нг