У Польшчы будуць уведзеныя новыя правілы карыстання дэтэктарамі дыму і сігналізатарамі чаднага газу. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Тамаш Сямоняк(Tomasz Siemoniak) падчас канферэнцыі «Дэтэктары на варце вашай бяспекі», арганізаванай у Пажарнай акадэміі ў Варшаве:.
- Гэта выразны пасыл з боку дзяржавы, што дэтэктары дыму і сігналізатары чаднага газу павінны быць у кожным польскім доме, як тэлевізар, халадзільнік або пральная машына. Яны каштуюць нядорага.
Галоўны камандзір Дзяржаўнай пажарнай службы Марыюш Фелтыноўскі(Mariusz Feltynowski) паведаміў, што новыя правілы вызначаюць тэрміны ўстаноўкі дэтэктараў:
- Напрыклад, гатэлі павінны ўсталяваць датчыкі да сярэдзіны наступнага года, а ўладальнікі прыватных памяшканняў маюць на гэта пяць гадоў, але мы заахвочваем зрабіць гэта як мага хутчэй.
Удзельнікі канферэнцыі падкрэслілі, што ў многіх краінах абавязак усталёўваць дэтэктары дыму і чаднага газу ўжо дзейнічае і эфектыўна зніжае колькасць ахвяр нешчаслівых здарэнняў.
IAR/аз