Амаль 60% палякаў не вераць, што Еўропа змагла б аказаць Украіне дастатковую дапамогу для супрацьстаяння Расіі без дапамогі ЗША, — вынікае з сацыялагічнага апытання, праведзенага SW Research для rp.pl.
На партале адзначаецца, што пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў Еўропе з'явіліся асцярогі, што Трамп скароціць маштабы амерыканскай дапамогі Украіне або зусім адмовіць у такой дапамозе, каб прымусіць Кіеў пайсці на мірныя перамовы з Масквой.
Удзельнікаў апытання спыталі, ці зможа Еўропа без дапамогі ЗША даць Украіне дастатковую дапамогу для супрацьстаяння Расіі. «Так» на гэтае пытанне адказалі 16,6% апытаных палякаў, а 59% адказалі «не», а 24,4 % апытаных не маюць свайго меркавання па гэтым пытанні.
pap/эж