Беларуская Служба

«Права і Справядлівасць» вызначылася з кандыдатам у прэзідэнты 

24.11.2024 17:41
Караль Наўроцкі – старшыня Інстытута нацыянальнай памяці. Фармальна ён не належыць да ніякай палітычнай партыі.
Karol Nawrocki
Karol NawrockiTwitter.com/@ipngovpl

Караль Наўроцкі - кандыдат у прэзідэнты ад «Права і справядлівасці». Рашэнне было абвешчана ў зале Гімнастычнага таварыства «Сокал» каля Кракава. Рашэння агучыўшы гісторык, прафесар Анджэй Новак ад імя Камітэту грамадзянскай падтрымкі.

Караль Наўроцкі – старшыня Інстытута нацыянальнай памяці. Фармальна ён не належыць да ніякай палітычнай партыі.

41-гадовы Караль Наўроцкі родам з Гданьска. Ён гісторык, грамадскі дзеяч і дзеяч мясцовага самакіравання, шмат гадоў працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці.

З 2017 па 2021 год ён быў дырэктарам Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьска, а з 2021 года  – Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы.

Выбары прэзідэнта Польшчы адбудуцца ў траўні наступнага года.

эж