Абмен будзе адбывацца ў рамках праграмы «Ulam» Нацыянальнага агенцтва акадэмічных абменаў (NAWA).
Дырэктар NAWA Войцех Карчэўскі кажа, што прыезд навукоўцаў адыгрывае важную ролю ў пабудове міжнароднага навуковага супрацоўніцтва:
- Навукоўцы, якія атрымалі стыпендыю па праграме «Ulam», правядуць у Польшчы ад шасці месяцаў да двух гадоў. У гэтым часе яны будуць праводзіць навуковыя даследаванні, здабываць матэрыялы для даследаванняў і навуковых артыкулаў. Яны змогуць выкладаць. Увесь гэты час яны будуць дзяліцца ведамі з польскімі вучонымі.
Навукоўцы будуць рэалізоўваць свае праекты ў Сілезскім тэхналагічным універсітэце і Уроцлаўскім універсітэце навукі і тэхнікі, а таксама ў Варшаўскім і Уроцлаўскім універсітэтах. Дырэктар NAWA кажа, што тэматычны абсяг даследавання шырокі: чорныя дзіркі, цёмная матэрыя, праекты, звязаныя са штучным інтэлектам, нанатэхналогіямі і квантавай фізікай.
Навукоўцы пачнуць сваю навуковую дзейнасць у Польшчы ў лютым 2025 году.
Да гэтага часу стыпендыі па праграме «Ulam» NAWA атрымалі 300 навукоўцаў з 50 краін свету.
ав