Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск запэўнівае, што Польшча будзе супрацоўнічаць з краінамі рэгіёну дзеля гарантавання бяспекі межаў з Расіяй і Беларуссю. У гміне Будры Венгажэўскага павета (Вармінска-Мазурскае ваяводства) кіраўнік урада наведаў першы пабудаваны ўчастак «Шчыта Усход» — гэта лінія ўмацаванняў, натуральных перашкод і сучаснай інфраструктуры на паўночнай і ўсходняй межах Польшчы:
— Нашыя дзеянні таксама закрануць і мяжу з Украінай, у гэтым выпадку справа тычыцца іншых прычын. Аднак мы хочам каб уздоўж усіх нашых межаў, палякі адчувалі сябе ў бяспецы. Мы не прадугледжваем прымусовага перасялення насельніцтва.
Прэм'ер-міністр Польшчы таксама паведаміў, што на ўжо завершаным участку «Шчыта Усход» ў Венгажэўскім павеце ўзведзена 3,5 тысячы бетонных элементаў. На ўвесь праект да 2028 года выдзелена 10 мільярдаў злотых (большз за 2,2 млрд еўра).
Урад Польшчы разлічвае на фінансавую дапамогу ЕС у пабудове «Шчыта Усход».
iar/эж