Беларуская Служба

Анджэй Дуда будучым афіцэрам Войска Польскага: Вы служыце свабоднай і незалежнай Польшчы 

30.11.2024 11:11
29  лістапада споўнілася 194 гады з дня выбуху ўзброенага паўстання супраць расійскіх захопнікаў і адзначаўся Dzień Podchorążego (Дзень Кадэта). 
     , 29          .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў пятніцу, 29 лістапада падчас урачыстага пастарэння на дзяцінцу Бэльведэрскага палацу ў Варшавае. PAP/Paweł Supernak

Кадэты (па-пол. podchorążowie) з'яўляюцца спадкаемцамі гераічных афіцэраў Лістападаўскага паўстання, - заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў пятніцу, 29 лістапада падчас урачыстага пастарэння на дзяцінцу Бэльведэрскага палацу ў Варшавае. 

29  лістапада споўнілася 194 гады з дня выбуху ўзброенага паўстання супраць расійскіх захопнікаў і адзначаўся Dzień Podchorążego (Дзень Кадэта). Прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў усім кадэтам за службу:

— Сёння вы служыце свабоднай і незалежнай Польшчы, стаючы на варце бяспекі Польшчы і яе грамадзянаў. Апошнія гады паказалі, як вашае заданне важнае. Апошнія гады паказалі, калі прыходзіць час, усе як адзін уласнай грыдзю бароняць мяжы, дбаюць пра нашу бяспеку. 

Дзень кадэта быў заснаваны ў памяць аб падзеях 29 лістапада 1830 года, калі кадэты Варшаўскага пяхотнага кадэцкага вучылішча паднялі паўстанне, напаўшы на Бельведэрскі палац, рэзідэнцыю вялікага князя Канстанціна Раманава, расійскага камандуючага Войскам Польскім, і такім чынам паклалі пачатак Лістападаўскага паўстання. Завадатарам лістападаўскага паўстання быў лейтэнант Пётр Высоцкі.

iar/эж