Свята-Елісавецінскі манастыр, што паатрымоўвае вайну Расіі супраць Украіны, зладзіў гандаль на калядным кірмашы ў польскім Шчэціне. Калі на гэта звярнулі ўвагу беларускія актывісты, улады пастанавілі спыніць супрацу з манашкамі.
«Купляючы тут, вы падтрымоўваеце катаванні ў турмах у Беларусі і расійскую агрэсію супраць Украіны», – з такімі плакатамі актывісты прыйшлі да намёту Свята-Елісавецінскага манастыра на кірмашы ў Шчэціне.
Мінскіх манашак не ўпершыню заўважаюць на кірмашах у Заходняй Еўропе, прытым што яны не хаваюць прыязнасці да цяперашніх уладаў Беларусі і Расіі ды паатрымоўваюць вайну ва Украіне.
Пра намёт манастыра ў Шчэціне напісала мясцовае выданне «Szczeciner», якое звярнулася да арганізатараў кірмашу. Прэс-сакратарка кампаніі «Żegluga Szczecińska Turystyka Wydarzenia» Цэліна Волаш адзначыла, што пра дзейнасць мінскіх манашак там нічога не ведалі, але ў выніку арганізатары пастанавілі скасаваць кантракт з манастыром і спыніць ягоны гандаль.
belsat.eu/эж