Беларуская Служба

У нядзелю пачынае курсіраваць цягнік з поўначы Польшчы ў чэшскую Прагу

15.12.2024 08:10
Новую чыгуначную лінію ў Польшчу шырока рэкламуюць у чэшскіх СМІ і ў інтэрнэце. 
Чыгункакрыніца: Pixabay.com/652234

З 15 снежня пачынае дзейнічаць новы расклад руху цягнікоў у Польшчы. Адна з галоўных навінак — прамое злучэнне паміж Прагай і Труймястам (Гданьск, Гдыня, Сопат). Цягнік Baltic Express будзе курсіраваць у кожным напрамку чатыры разы ў дзень, пераадольваючы ўсю адлегласць за дзевяць гадзін.

Не толькі пасажыры з Труймяста могуць скарыстацца ростам цікавасці чэшскіх турыстаў адпачынкам у Польшчы. Новы маршрут таксама дасць магчымасць падарожнічаць жыхарам такіх гарадоў, як Быдгашч, Познань і Уроцлаў. Напрыклад, да Уроцлава цягнік будзе ісці з Прагі менш чым чатыры гадзіны.

«Турысты з Чэхіі ўжо ахвотна прыязджаюць у Польшчу, а дзякуючы новаму злучэнню, турысты будуць яшчэ часцей нас наведваць. Адкрыццё гэтага маршруту забяспечыць ім больш просты доступ, таму мы можам чакаць значнага росту лічбы чэшскіх турыстаў ва Уроцлаве і па ўсёй Польшчы ў бліжэйшыя два-тры гады», — адзначыў у размове з Польскім радыё Альфрэд Вагнер з Уроцлаўскай турыстычнай арганізацыі.

Новую чыгуначную лінію ў Польшчу шырока рэкламуюць у чэшскіх СМІ і ў інтэрнэце. У зале галоўнага вакзала Прагі размясцілі вялікія банеры з рэкламай Baltic Express.

IAR/нг