Міністр 11 разоў наведваў Брусэль, 4 разы Берлін і Лондан, тройчы — сталіцу ЗША Вашынгтон і чэшскую Прагу. Ён таксама быў, між іншым, у Вільні, Троках, Давосе, Парыжы, Мюнхене, Нью-Ёрку, Таліне, Рызе, Маніле, Куала-Лумпуры, Сінгапуры, Асконе, Мадрыдзе і Хельсінкі.
Радаслаў Сікорскі таксама наведаў Грэцыю, Албанію, Люксембург, Нідэрланды, Малдову і Мальту, дзе ўдзельнічаў у пасяджэнні Савета міністраў АБСЕ.
Паводле прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Паўла Вроньскага, да дасягненняў польскай дыпламатыі пасля году дзейнасці цяперашняга ўраду адносяцца: «Паварот Польшчы да Еўропы», рэактывацыя важных міжнародных фарматаў, павышэнне эфектыўнасці і пачатак замены кадраў у польскай дыпламатыі.
Міністэрства дыпламатыі падрыхтавала, сярод іншага, папраўкі да Закона аб замежнай службе. 18 снежня ўрад прыняў падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў праект змян у некаторыя акты, якія ліквідуюць парушэнні ў візавай сістэме Польшчы.
РАР/юл