Беларуская Служба

У Польшчы зафіксаваны рэкорд спажывецкіх банкруцтваў

04.01.2025 17:21
З дадзеных  дзяржаўных рэестраў вынікае, што ў 2024 годзе збанкрутавала аж 21,2 тыс. палякаў, найбольш у гісторыі.
   10    115,7 .
На працягу апошніх 10 гадоў суды дазволілі 115,7 тыс. спажывецкіх банкруцтваўKamOgo/Shutterstock

У 2024 годзе суды Польшчы абвясцілі 21,2 тыс. спажывецкіх банкруцтваў. Гэта гістарычны рэкорд. Агулам збанкрутавала ўжо 115,7 тыс. палякаў, – паведамляе выданне Puls Biznesu.

Колькасць банкруцтваў фізічных асоб моцна расце з кожным годам, хаця «у мінулым годзе гэты рост не быў настолькі вялікі, як гэта бывала раней».

Нягледзячы на гэта, з дадзеных  дзяржаўных рэестраў вынікае, што ў 2024 годзе збанкрутавала аж 21,2 тыс. палякаў, найбольш у гісторыі.

Паводле выдання Puls Biznesu, на працягу апошніх 10 гадоў суды дазволілі 115,7 тыс. спажывецкіх банкруцтваў, грамадзяне не былі ў стане пагасіць свае фінансавыя абавязкі.

У момант увядзення фінансавага інстытута спажывецкага банкруцтва ў Польшчы, а менавіта ў 2015 годзе, падобных рашэнняў судоў было вельмі мала, нягледзячы на тое, што ахвотных было значна больш. «Чаму на працягу апошніх гадоў гэта з'ява так імкліва расце?» – пыталіся ў выданні Puls Biznesu.

На працягу апошніх гадоў заканадаўчыя нормы дазваляюць спажывецкае банкруцтва незалежна ад прычыны неплацежаздольнасці.

эж