Беларуская Служба

Польшча, краіны Балтыі, Швецыя і Фінляндыя паглыбляюць супрацоўніцтва дзеля бяспекі на Балтыцы 

11.01.2025 10:46
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэка Севера сустракаецца з прадстаўнікамі паўночных і балтыйскіх краін. На працягу некалькі дзён палітык наведае Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію і Літву.
  ()
Балтыйскае мора (ілюстрацыя)Konrad Uznanski/Shutterstock

Пытанне абароны крытычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры і сінхранізацыі электрасетак Літвы, Латвіі і Эстоніі з Заходняй Еўропай — тэмы перамоў кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэка Северы з прадстаўнікамі паўночных і балтыйскіх краін. На працягу некалькі дзён палітык наведае Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію і Літву.

Яцэк Севера паведаміў журналістам у Вільні, што чатырохдзённы візіт з'яўляецца часткай падрыхтоўкі большай колькасці абарончых ініцыятыў у балтыйскім рэгіёне ў бліжэйшыя тыдні:

— Акрамя ваеннай прысутнасці ў Балтыйскім моры, мы павінны вызначыць тыя сферы дзяржаўнай дзейнасці, якія могуць наўпрост паўплываць на расійскі ценявы флот. Ідэя заключаецца ў тым, каб змяніць заканадаўства, каб не было сумненняў у тым, што «пагрозы крытычнай інфраструктуры характарызуюцца як незаконныя.

Гэта ўключае ў сябе правядзенне інспекцый падазроных судоў і затрыманне судоў, калі выяўляецца, што яны ўдзельнічаюць у незаконнай дзейнасці. Яцэк Севера адзначыў, што пашкоджанне падводнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры супадае з будучай сінхранізацыяй энергасетак краін Балтыі з Заходняй Еўропай.

Краіны Балтыі канчаткова адключацца ад расійскай электрасеткі 8 лютага, а на наступны дзень сінхранізуюцца з сеткай ЕС.

iar/эж