Беларуская Служба

Ахвяраванні падчас дабрачыннай акцыі WOŚP будуць збіраць незвычайныя валанцёры

22.01.2025 17:01
Сёлета да гэтай групы далучыцца «Дама з гарнастаем» — найкаштоўнейшая карціна Леанарда да Вінчы ў польскіх зборах, якая знаходзіцца ў Музеі Чартарыйскіх.
Ежы ОўсякPAP/Maciek Kaniewski WOŚP

У Кракаве ахвяраванні падчас дабрачыннай акцыі Вялікі аркестр святочнай дапамогі (WOŚP) будуць збіраць незвычайныя валанцёры. На працягу многіх гадоў падчас фіналу помнік Адаму Міцкевічу на галоўнай плошчы і помнік Вавельскаму цмоку маюць свой ідэнтыфікацыйны бэйдж і скрынку на ахвяраванні. Сёлета да гэтай групы далучыцца «Дама з гарнастаем» — найкаштоўнейшая карціна Леанарда да Вінчы ў польскіх зборах, якая знаходзіцца ў Музеі Чартарыйскіх. Гаворыць кіраўнік кракаўскай сядзібы WOŚP Пётр Блоньскі:

- Каля «Дамы з гарнастаем» будзе стаяць скрынка, у якую можна будзе ўкінуць сваё ахвяраванне. У «Дамы з гарнастаем» будзе свой ідэнтыфікатар, яна будзе валанцёрам. Такім чынам яна далучыцца да помнікаў Міцкевічу і цмоку, збіраючы грошы для аркестра.

Да збору на Галоўнай плошчы далучаюцца знакамітыя кракаўскія мастакі і спартоўцы.

У нядзелю адбудзецца 33-ці фінал Вялікага аркестра святочнай дапамогі. У гэтым годзе WOŚP праходзіць пад лозунгам: «Гуляем на здароўе!» - для дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Галоўная тэма фіналу - бяспека і здароўе дзяцей.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры