Польская нацыянальная авіякампанія LOT уводзіць сістэму пакупкі білетаў «купі цяпер, заплаці пазней». Крэдытнае набыццё авіяквіткоў будзе магчымым дзякуючы супрацы з польскім сэрвісам PayPo. Растэрміноўка плацяжу можа складаць нават 30 дзён. Паводле авіякампаніі, такая сістэма пакупкі білетаў дазволіць пасажырам больш дакладна распланаваць свае выдаткі.
Акрамя таго, LOT дазволіць плаціць за білеты пунктамі праграмы лаяльнасці Miles&More.
У апошні час авіялініі LOT развіваюць сетку маршрутаў не толькі малой і сярэдняй працягласці палётаў, але і дальняй, у тым ліку ў ЗША, Канаду, Індыю, Японію і Паўднёвую Карэю. У авіяпарку кампаніі – 15 шырокафюзеляжных дальнемагістральных лайнераў Boeing 787 Dreamliner.
У стратэгіі развіцця да 2028 года польскі нацыянальны авіяперавозчык плануе павялічыць парк самалётаў з 87 да 110 лайнераў. У бліжэйшыя тры гады ў планах кампаніі LOT – рост пасажырапатоку з 10 млн да амаль 17 млн чалавек.
вс