Беларуская Служба

Куды палякі лётаюць на адпачынак? Названыя папулярныя краіны і гарады

25.01.2025 12:12
Іспанія, Італія і Францыя былі папулярнымі напрамкаў авіяпералётаў палякаў у 2024 годзе.
Jednym z pomysłów na ferie jest zimowe wejście na sycylijską Etnę.
Jednym z pomysłów na ferie jest zimowe wejście na sycylijską Etnę.shutterstock/Christopher Moswitzer.

Паводле статыстыкі ад кампаніі fru.pl, найбольш часта палякі летась наведвалі Рым, Парыж, Мілан і Барселону. У спісе з'явіліся іншыя кірункі. Сярод тых, хто падымаецца ў рэйтынгу, — Албанія, Мальта і Кіпр.

«Колькасць рэйсаў у гэтыя тры краіны павялічылася ўдвая ў параўнанні з мінулым годам, — каментуе Марта Галушка, якая прадстаўляе кампанію. — Албанія — цакавостка ў гэтым спісе. Але, калі  прыгледзецца, то ёй ёсць што прапанаваць — прыгожыя пляжы, маляўнічыя пейзажы, унікальная атмасфера і нізкія цэны. Таму не дзіўна, што краіна набірае папулярнасць».

Любяць палякі і экзатычныя вандроўкі. Новыя напрамкі ўключаюць: Буркіна-Фасо, Джыбуці і Бенін.

Папулярнасці падарожжаў спрыяе стабілізацыя коштаў на авіярынку. Гэта звязана з высокай канкурэнцыяй на рынку і частымі акцыямі ад авіяперавозчыкаў.

У гэты зімовы сезон самым папулярным напрамкам авіярэйсаў з'яўляецца Мальта. Не адстае Кіпр, затым ідзе Іспанія.

IAR/вх