Беларуская Служба

Польскі кандыдат у прэзідэнты быў выкінуты з залы паседжанняў Еўрапарламента

30.01.2025 10:30
Гэта першы выпадак у гісторыі, калі еўрадэпутат сарваў адмысловую сесію ЕП, прысвечаную памяці ахвяраў Халакоста.
Польскі еўрадэпутат быў выкінуты з залы паседжанняў Еўрапарламента PAP/Daniel Gnap

Еўрадэпутат Гжэгаж Браўн сарваў адмысловую сесію Еўрапарламента ў Бруселі з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту і 80-годдзя вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў. Падчас хвіліны маўчання польскі палітык заклікаў да малітвы за ахвяраў у Сірыі і Газе.


Старшыня Еўрапарламента Раберта Мецола папрасіла яго пакінуць залу паседжанняў:

- Містэр Браўн, калі ласка, пакіньце залу. Прашу выкінуць удзельніка паседжання з залы.

Гжэгаж Браўн пракаментараваў справу ў сацсетках. «Я не «сарваў», я дапоўніў (паседжанне- рэд.) заклікам маліцца за ахвяры габрэйскага генацыду ў Газе. Выключаны з паседжання старшынёй Еўрапарламента, я падзяліўся каментарыем, што, відаць, усе ахвяры роўныя, але некаторыя больш роўныя», - напісаў палітык.


Гэта першы выпадак у гісторыі, калі дэпутат сарваў адмысловую сесію Еўрапарламента, прысвечаную памяці ахвяраў Халакоста. Гжэгажа Браўна чакае матэрыяльнае пакаранне. Калі палітыка пазбавяць дэпутацкай зарплаты (больш за 300 еўра ў дзень) на максімальны тэрмін - два месяцы, то ён страціць каля 20 тысяч еўра.



Гжэгаж Браўн увайшоў у Еўрапарламент як дэпутат ад крайне правай партыі «Канфедэрацыя», але ў сярэдзіне студзеня яго выкінулі з арганізацыі пасля таго, як ён заявіў пра жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, не звярнуўшы ўвагі на тое, што афіцыйным кандыдатам ад партыі на гэтых выбарах з’яўляецца Славамір Менцэн.

У польскім парламенце Гжэгажа Браўна шмат разоў каралі за розныя правапарушэнні, у тым ліку за тое, што ў снежні 2023 года, выкарыстаў парашковы вогнетушыцель, каб патушыць ханукію, запаленую ў будынку Сейма з нагоды габрэйскага свята Ханукі.

IAR/аз

Палітыка, які пагасіў вогнетушыцелем свечкі ханукіі ў Сейме, выключылі з партыі

18.01.2025 06:15
Але рашэнне выключыць з партыі «Канфэдэрацыя» палітыка Гжэгажа Браўна звязана з іншым дзіўным учынкам.