Беларуская Служба

Польская эканоміка значна паскорылася

30.01.2025 14:02
Летась асноўным рухавіком польскай эканомікі было спажыванне.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Тэмпы росту польскай эканомікі ў 2024 годзе значна паскорыліся ў параўнанні з 2023 годам. Хуткая папярэдняя ацэнка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказвае, што летась ВУП павялічыўся на 2,9 працэнта, у той час як годам раней ён вырас на 0,1 працэнта. Паказчыкі адпавядаюць чаканням рынку.



Паводле аналітыкаў, летась асноўным рухавіком польскай эканомікі было спажыванне, то бок пакупкі палякаў.

На думку адмыслоўцаў, сёлета польская эканоміка будзе расці хутчэй, чым у 2024 годзе - прыкладна на 3,5 працэнта. Яны чакаюць, што на гэты раз галоўным рухавіком стануць інвестыцыі.

 Больш падрабязныя даныя аб ВУП у 2024 годзе будуць прадстаўлены 27 лютага.

IAR/аз

Міністр фінансаў: Польская эканоміка будзе расці ў тры разы хутчэй, чым у зоне еўра

19.01.2025 14:00
«Польшча. Лідар росту ў Еўропе і свеце», - дадаў ён.

Польшча застаецца ў групе краінаў ЕС з найменшым беспрацоўем

28.01.2025 12:30
На польскім рынку працы зменаў няма, а гэта, паводле эканамістаў, вельмі добрая навіна.