Беларуская Служба

Колькасць жыхароў Польшчы змяншаецца з кожным годам

30.01.2025 16:03
Гэта так, як бы за год знік горад памеру Зялёнай Гуры, адзначаюць дэмографы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Michal/pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць жыхароў Польшчы змяншаецца ўжо другі год запар. Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення за 2024 год сведчаць пра тое, што летась у краіне пражывалі 37,5 мільёна чалавек.



Старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Марэк Церпяў-Волян(Marek Cierpiał-Wolan) паведаміў, што за год колькасць жыхароў Польшчы скарацілася на 147 тысяч. Згаданая тэндэнцыя фіксуецца з 2012 года. Выключэннем быў  2017 год, калі быў зафіксаваны невялікі рост:

- Паводле папярэдніх дадзеных, у 2024 годзе колькасць народжаных была самай нізкай за ўвесь пасляваенны перыяд. Яна склала 252 тысячы, што больш чым на 20 тысяч менш, чым у 2023 годзе. У мінулым годзе ў Польшчы памерла 409 тысяч чалавек, гэта на 157 тысяч больш, чым народжаных.



147 тысяч жыхароў - гэта так, як бы за год знік горад памеру Зялёнай Гуры, адзначаюць дэмографы.

IAR/аз