Беларуская Служба

Пачынаецца «Залатая ліхаманка» Польскага Чырвонага крыжа

09.02.2025 09:06
Гэта дабрачынная акцыя, якая прадугледжвае збор манет самых нізкіх наміналаў.
.
..

Як кажа Агнешка Ныч з Мазавецкага аддзелу Польскага Чырвонага крыжа, у акцыі могуць удзельнічаць школы, фірмы і прыватныя асобы. «Мы заахвочваем усіх вас, вялікіх і малых, далучайцеся да групы ліхаманкавых збіральнікаў золата. Гэта вельмі проста: пастаўце кантэйнер на бачнае месца і наляпіце на яго налепку «Залатая ліхаманка», якую вы атрымаеце ад нас», - тлумачыць Агнешка Ныч.

Сабраныя грошы дапамогуць рэалізаваць праекты дапамогі дзецям Польскага Чырвонага крыжа. Манеты наміналам у адзін, два і пяць грошаў ператвараюцца ў тоны золата і дазваляюць дафінансаваць гарачае харчаванне, летні адпачынак, школьныя прыналежнасці і адукацыйныя дапаможнікі для найбольш бедных.

Форму заяўкі можна знайсці на сайце mazowieckie.pck.pl. Дагэтуль дзякуючы залатой ліхаманцы ўдалося сабраць 30 тон медных манет, што складае 300 тысяч злотых.

ав