Беларуская Служба

У Польшчы з году ў год расце колькасць пенсіянераў, якія працуюць

11.02.2025 14:54
Актуальна ў Польшчы пенсійны ўзрост для жанчын складае 60 гадоў, для мужчын – 65.
 ,
Пажылыя людзі, пенсіяjordisalas.net/Shutterstock

У Польшчы з году ў год расце колькасць пенсіянераў, якія працуюць. Паводле статыстычных дадзеных, у краіне працуе больш за 850 тыс. грамадзян, якія ўжо выйшлі на пенсію.

Намеснік міністра па справах сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі прафесар Себасцьян Гаеўскі сказаў у студыі Польскага радыё, што павялічваецца сярэдні ўзрост пенсіянераў, актыўных на рынку працы.

- Згаданая тэндэнцыя адпавядае грамадска-эканамічнай палітыцы Еўрасаюзу. У ЕС назіраецца недахоп працоўнай сілы, і ў шматлікіх дакументах гаворыцца, што адказам на гэтую праблему не павінна быць міграцыйная палітыка, а палітыка актывізацыі менш актыўных грамадскіх груп. А такой групай з’яўляюцца пенсіянеры.

Актуальна ў Польшчы пенсійны ўзрост для жанчын складае 60 гадоў, для мужчын – 65. У Еўрасаюзе ўзрост выхаду на пенсію ў залежнасці ад краіны – ад 60-ці да 67-мі гадоў.

вс