Беларуская Служба

Кампанія: «Не пазбаўляйце сябе здароўя. Падробленыя лекі — рэальная пагроза»

12.02.2025 10:14
Пацыенты часцей робяць пакупкі ў Інтэрнэце, што робіць іх уразлівымі для махлярства.
Лекіstevepb/pixabay.com/CC0

З кожным годам паліцыя фіксуе ўсё большую колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным гандлем лекамі ў інтэрнэце. 

«Гандаль медыкаментамі ў інтэрнэце без дазволу караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў», — сказала старшы камісар Эвеліна Манчкароўска (Ewelina Mączkorowska), дырэктар Бюро па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Галоўнай камендатуры паліцыі.

Функцыянер нагадала, што набыццё лекаў у ненадзейных крыніцах можа нанесці сур'ёзныя наступствы для здароўя.

«Мы не можам быць упэўненыя, у якіх умовах вырабляліся лекі, і які іх сапраўдны склад», — сказала яна.

Паліцыя раіць перад купляй лекаў у інтэрнэце праверыць, ці інтэрнэт-аптэка зарэгістраваная, ці лекі дазволеныя для легальнага продажу ў Польшчы.

«Не пазбаўляйце сябе здароўя. Падробленыя лекі — рэальная пагроза» — пад такім лозунгам праходзіць сацыяльная кампанія, арганізатарам якой выступілі паліцыя і Міністэрства аховы здароўя.
IAR/яс