Беларуская Служба

Фальсіфікацыя пасведчання асобы ў дадатку mObywatel з'яўляецца крымінальным злачынствам - урад папярэджвае маладых людзей

12.02.2025 15:03
Сапраўднасць электроннага пасведчання можна лёгка праверыць.
Аўдыё

Віцэ-прэм’ер і міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі (Krzysztof Gawkowski) падкрэслівае, што фальсіфікацыя пасведчанняў асобы ў дадатку mObywatel караецца турэмным зняволеннем.

Палітык адрэагаваў такім чынам на інфармацыю аб тым, што ў інтэрнэце можна набыць фальшывыя электронныя дакументы. Падробленыя дакументы ў асноўным выкарыстоўваюцца маладымі людзьмі для пакупкі энергетычных напояў, алкаголю і тытунёвых вырабаў.

— Падробка лічбавай ідэнтыфікацыйнай карты забароненая і караецца гэтак жа, як і падробка звычайнага пашпарту. Некаторыя мяркуюць, што ў інтэрнэце ўсё знікне. Не! Не знікне, і за гэта пагражае турэмнае зняволенне.

Віцэ-прэм'ер дадаў, што сапраўднасць электроннага пасведчання можна лёгка праверыць. Для гэтага варта праверыць, ці рухаюцца рухомыя элементы пасведчання асобы і ці можна перамяшчаць выяву пасведчання пальцам. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што самым прафесійным спосабам з'яўляецца праверка QR-кода чалавека, які прад'яўляе пасведчанне. Кожны, хто мае дадатак mObywatel, можа адсканіраваць QR-код, які пацвярджае сапраўднасць электроннага пасведчання іншага чалавека.

IAR/яс