Праграма будаўніцтва падводных лодак для Польшчы коштам у некалькі мільярдаў злотых паступова завяршаецца, — піша Rzeczpospolita.
Германія, Швецыя, Італія — гэта кароткі спіс патэнцыйных пастаўшчыкоў падводных лодак для ВМС з самым высокім шанцамі на рэалізацыю замовы.
Выданне адзначае, што з абраным з гэтага кароткага спісу пастаўшчыком сёлета можа быць падпісана папярэдняе міжурадавае пагадненне — Мемарандум аб узаемаразуменні. Гэта адбудзецца пры ўмове, што «не будзе зрыву тэндэрнага працэсу або з'яўлення дадатковых палітычных фактараў».
Паводле выдання Rzeczpospolita, калі і далей усё будзе ісці па такім плане, то кантракт можа быць падпісаны ў першай палове 2026 года.
Гэта нарэшце азначала б канец працэсаў, якія доўжацца некалькі гадоў і прынамсі некалькі разоў былі блізкія да завяршэння, — пісалі на старонках газеты Rzeczpospolita.
эж