Брыгадны генэрал Багуслаў Пацэк перакананы, што ў Польшчы адновяць вайсковы прызыву. Афіцэр лічыць, што ягор аднаўленне немагчымага рэалізаваць хутка, бо гэта складаны і доўгі лагістычны працэс.
Паводле генерала, прызыў можа аднавіцца ў сувязі з дынамічнай сітуацыяй у свеце:
— Калі свет не зменіць сваю фенаменальную эвалюцыю, мы сутыкнёмся з больш небяспечным станам, чым той, які мы маем цяер. І тут прэм'ер Дональд Туск мае рацыю: мы знаходзімся ў перадваенным стане. Калі гэта так, то мы не можам проста сядзець і цэлымі днямі і казаць, што цяпер у нас пачынаецца прызыў. Бо з тым, што маем, прызыву не адновіш. Неабходны адпаведны патэнцыял. Лагістыка і склады — усё павінны быць падрыхтавана. Я думаю, што калі нічога не зменіцца ў свеце, Польшчы давядзецца аднавіць прызыў, але пакуль гэты час не настаў.
Апошні вайсковы прызыў у Польшчы праходзіў у 2008 годзе.
iar/эж