Беларуская Служба

У Польшчы заявілі аб непрызнанні выбараў у сепаратысцкім рэгіёне Грузіі

16.02.2025 14:40
МЗС заклікае Расію выканаць свае абавязацельствы.
  .
Выбары ў Абхазіі. PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Польшча не прызнае так званых прэзідэнцкіх выбараў, праведзеных сепаратысцкімі ўладамі ў Сухумі ў грузінскім рэгіёне Абхазіі. Аб гэтым заявіла польскае Міністэрства замежных спраў.

МЗС адзначыла, што Рэспубліка Польшча не прызнае ніякіх дзеянняў, якія падрываюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў межах, прызнаных міжнародным правам.

У апублікаванай заяве МЗС заклікае Расійскую Федэрацыю выканаць усе абавязацельствы, якія вынікаюць з мірнага пагаднення 2008 года.

iar/нг