Сёлета ў Польшчы захворвальнасць грыпам у 3-4 разы большая, чым у аналагічны перыяд мінулага года. На дадзены момант найбольшая лічба інфікаваных пацыентаў была зафіксаваная ў канцы студзеня, на пачатку лютага. Цяпер узровень захворвальнасці змяншаецца, паведаміў галоўны санітарны інспектар Польшчы доктар медыцынскіх навук Павал Гжэсёўскі.
- Актуальна мы назіраем за змяншэннем лічбы захворванняў: цягам двух тыдняў – на 30% у параўнанні з пачаткам лютага. Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, то можна будзе гаварыць пра паслабленне хвалі грыпу.
З пачатку сезону захворвальнасці грыпам рэзка ўзрос продаж антывірусных прэпаратаў – іх прададзена каля 2 млн упаковак. Са студзеня з-за грыпу і ўскладненняў шпіталізавана больш за 23 тыс. чалавек, а памерлі – больш за 1 тыс.
вс