Беларуская Служба

Беларуская кантрабанда ўпала з неба і пашкодзіла будынак (ФОТА)

27.02.2025 16:37
Супрацьпраўная з'ява набыла новую форму - кантрабанду дастаўляюць праз мяжу з дапамогай метэаралагічных шароў і дронаў.
Грузаў пашкодзіў дах будынка ў вёсцы Кнышэвічы фота: Памежная служба

Адзін з такіх грузаў, у якім было больш за паўтары тысячы пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак, пашкодзіў дах будынка ў вёсцы Кнышэвічы Сакольскага павета. Першапачаткова меркавалася, што гэта метэарыт. Момант падзення грузу зафіксаваў Станіслаў Ніцэвіч, назіральнік неба з Кнышэвічаў, звязаны з сеткай Skytinel:

- Гэта першы выпадак, калі груз прызямліўся ў жылым раёне і пашкодзіў будынак. Такія грузы падаюць ужо некалькі месяцаў. Звычайна яны падалі на полі ці ў лесе. І тут была небяспека, бо, калі б нехта быў у двары, то мог бы не паспець схацавацца, пачуўшы свіст.

Пашкоджаньні даху будынку даволі сур’ёзныя, паведаміў Польскаму радыё Станіслаў Ніцэвіч:

- Умяціна на даху мае памер каля метра на паўтара. Пашкоджаныя кроквы. Удар быў магутны, каб гэта ўдарыла б у чалавека, то забіла б.

Пра кантрабандны груз у Памежную службу паведамілі жыхары.


Знойдзены груз з кантрабандай Знойдзены груз з кантрабандай

Гэта самае сур’ёзнае здарэнне з кантрабандай дагэтуль, прызнае ў інтэрв’ю Польскаму радыё прэс-сакратар Падляшскага аддзела Памежнай службы маёр Катажына Здановіч. Яна дадала, што ў апошнія дні ў гмінах Сідра і Кузніца былі знойдзеныя грузы нелегальных цыгарэт падобнага памеру:

- Памежная служба высвятляе асобы злачынцаў. Часта іх затрымліваюць па гарачых слядах, калі яны робяць спробу забраць нелегальны груз. У Падляскім аддзеле Памежнай службы з пачатку года было больш за дзесяць выпадкаў выяўлення нелегальных цыгарэт, перапраўленых пры дапамозе метэаралагічных шароў, - расказала Катажына Здановіч.

ав