Беларуская Служба

Паліцыя затрымала п'янага мужчыну, які напаў на ратаўніка «хуткай дапамогі» ў Варшаве

01.03.2025 11:12
Затрыманы п'яны 53-гадовы мужчына, які ў пятніцу вечарам абразіў медработнікаў і парушыў фізічную недатыкальнасць аднаго з іх.
 .
Ілюстрацыйнае фота.facebook.com/pogotowie.waw

Мужчына напаў на медработнікаў, калі тыя аказвалі дапамогу 19-гадоваму юнаку, які ляжаў на вуліцы Свентакшыскай у цэнтры Варшавы.

Пасля прыбыцця хуткай дапамогі на месца здарэння і пачатку выратавальных работ да медыкаў звярнуўся 53-гадовы п'яны мужчына, бацька пацярпелага. Мужчына пачаў вербальна нападаць на медработнікаў, а затым ударыў ратаўніка «хуткай дапамогі» нагой. 

Медработнікі абласной службы хуткай медыцынскай дапамогі «Медытранс» паведамілі, што ў панядзелак пададуць заяву ў пракуратуру аб абгрунтаваным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, якое заключаецца ў абразе службовых асобаў і замаху на цялесную недатыкальнасць аднаго з іх.

Урад абвясціў, што ўзмацніць бяспеку фельчараў пасля забойства 64-гадовага ратаўніка «хуткай дапамогі», які атрымаў нажавое раненне падчас выкліку. Здарэнне адбылося ў студзені ў Седльцах. У канцы студзеня міжведамасная група, якая дзейнічае пры Міністэрстве аховы здароўя, прыняла рашэнне экіпіраваць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі нажаўстойлівымі камізэлькамі. Акрамя таго, законам павінна быць гарантавана псіхалагічная падтрымка членаў брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Урад таксама абвясціў сацыяльную кампанію па павышэнні дасведчанасці аб тым, што медыкі, якія аказваюць дапамогу, знаходзяцца пад абаронай як дзяржаўныя службоўцы. Таксама разглядаецца пытанне аб узмацненні пакарання за напады на медработнікаў.

Медработнікі б'юць трывогу з нагоды росту агрэсіі ў дачыненні да іх падчас выклікаў.

У чацьвер раённы суд Зялёнай Гуры на патрабаваньне пракурора арыштаваў 29-гадовага мужчыну, які збіў медыка ў шпіталі хуткай дапамогі (SOR). Мужчына напаў на медыка, таму што той «нерваваўся» з-за чакання ў чарзе пацыентаў. У выніку медык атрымаў траўмы грудной клеткі і брушной поласці, а таксама былі зламаныя рэбры. 

PAP/вх