Міжнародны культурны цэнтр Кракава і Цэнтр даследаванняў міграцыі Варшаўскага ўніверсітэта зладзілі навуковую канферэнцыю «Культурная спадчына ў кантэксце міграцыі: тэорыі, практыкі, вопыт».
Як міграцыя ўплывае на ўспрыманне і практыку, звязаныя з культурнай спадчынай, як мігранты ўдзельнічаюць у стварэнні і пераасэнсаванні традыцый — на гэтыя пытанні намагаліся адказаць удзельнікі сімпозіўму, якія надоечы праходзіў у Кракаве.
Даследчыца Варшаўскага Універсітэта Караліна Нікельска-Сэкула (dr Karolina Nikielska-Sekuła) прадставіла вынікі свайго даследавання, прысвечанага таму як мігранты ангажуюцца ў захаванне культурнай спадчыны краіны прыбыцця. Па выніках даследавання навуковец сфармулявала парады для ўстаноў культуры і органаў улады, як лепей залучаць мігрантаў у захаванне спадчыны:
— Перадусім наша даследаванне даводзіць, што людзей трэба заангажоўваць у культурную спадчыну, таму што гэта можа паўплываць на працэс адаптацыі і паглыбіць прыналежнасць да новай краіны. Менш важна прымушаць людзей, напрыклад, прытрымлівацца нейкіх польскіх традыцый. Больш важна ствараць прасторы на мясцовым узроўні, дзе людзі могуць сумесна генерыраваць культурную спадчыну.
Даследаванні сацыяльнага вымярэння спадчыны ў кантэксце росту міграцыйных рухаў набываюць важнае значэнне, асабліва для Польшчы, якая за кароткі час ператварылася з краіны эміграцыі і ў краіну міграцыі.
эж