Некалькі кілаграмаў наркотыкаў канфіскавалі супрацоўнікі Цэнтральнага следчага ўпраўлення паліцыі. У ходзе аперацыі супраць варшаўскай банды было арыштавана 13 чалавек.
У аперацыі ўдзельнічалі баявыя групы Цэнтральнага следчага ўпраўлення паліцыі, сярод затрыманых 9 удзельнікаў групы. У іх кватэрах знайшлі некалькі кілаграмаў наркотыкаў, у тым ліку какаін, метамфетамін, мефедрон і таблеткі экстазі. Службы таксама канфіскавалі абсталяванне для вытворчасці сінтэтычных наркотыкаў, агнястрэльную зброю і больш за 200 тысяч злотых, якія паходзяць з абароту наркотыкаў.
У акруговай пракуратуры Варшава-Прага затрыманым выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і вырабе, увядзенні ў абарот і кантрабандзе значнай колькасці наркотыкаў. Усе яны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
ав