Беларуская Служба

У Польшчы аднаўляюць вайсковыя курсы выходнага дня 

31.03.2025 10:31
Вайсковы курс выходнага дня, які працягнецца восем гадзін, правядуць лепшыя ваенныя інструктары.
     15-65    .      5 .
Войска чакае добраахвотнікаў ва ўзросце 15-65 гадоў з польскім грамадзянствам. Шосты этап праекта працягнецца да 5 ліпеня. https://x.com/Zelazna_Dywizja

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы аднаўляе праект добраахвотных бясплатных вайсковых курсах выходнага дня. Акцыя «Трэнеруйся з арміяй» (Trenuj z Wojskiem!) ладзіцца ў шосты раз. На гэтым тыдні  ў Гдыні, Лешне і Варшаве пачнуцца першыя заняткі з грамадзянамі.

Вайскоўцы 18-й Бранятанкавай брыгады правядуць трэніроўкі ў польскай сталіцы. Прэсавы сакратар часткі капітан Яцэк Піятроўскі паведаміў, што брыгада гатовая прыняць добраахвотнікаў, ідуць апошнія падрыхтоўчыя мерапрыемствы да падрыхтоўкі:

— Вайскоўцы нададуць базавыя веды па агнявой падрыхтоўцы, рукапашнаму бою і тактычнай медыцыне. Важным элементам праекта з'яўляецца тое, што самі вайскоўцы вельмі хочуць паказаць цывільным жыхарам нашу штодзённую службу.

Вайсковы курс выходнага дня, які працягнецца восем гадзін, правядуць лепшыя ваенныя інструктары. Войска чакае добраахвотнікаў ва ўзросце 15-65 гадоў з польскім грамадзянствам. Шосты этап праекта працягнецца да 5 ліпеня.

IAR/эж