Мытныя пошліны, уведзеныя Злучанымі Штатамі ў адносінах краін Еўрапейскага Саюза, паўплываюць на польскую эканоміку, але гэта не будзе моцны ўдар, - мяркуюць эксперты Польскага эканамічнага інстытуту. Яны падкрэсліваюць, што маштабы ўплыву будуць залежаць ад канчатковага памеру тарыфаў.
Эксперты ўстановы дадалі, што ўжо ўведзеныя мыты на сталь і алюміній і на ўсю прадукцыю з Кітая, а таксама тарыфы ў адказ, абвешчаныя Кітаем і ЕС, скароцяць польскі ВУП на 0,11% у кароткатэрміновай перспектыве.
Марэк Вансіньскі (Marek Wąsiński) з Польскага эканамічнага інстытуту ацаніў, што, у параўнанні з іншымі краінамі, Польшча істотна не страціць ад увядзення амерыканскіх пошлін.
Інстытут падрыхтаваў тры сцэнарыі. За выключэннем сцэнарыю вострай гандлёвай вайны паміж ЗША і ЕС, сектары, якія могуць зафіксаваць найбольшае падзенне экспарту, гэта: здабыча карысных выкапняў, транспартны сектар паслуг і аўтамабільная прамысловасць.
Паводле афіцыйных паведамленняў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павінен аб'явіць сваё рашэнне аб тарыфах пасля 22:00 (паводле польскага часу) сёння.
IAR/нг