Беларуская Служба

Караль Наўроцкі: Пакуль у нас няма АЭС, мы не можам адмаўляцца ад вугалю

08.04.2025 10:33
Кандыдат у прэзідэнты Польшчы заявіў, што аднаўляльныя крыніцы энергіі таксама патрэбныя, але толькі там, дзе яны «сацыяльна прымальныя».
Караль Наўроцкі PAP/Rafał Guz

«Пакуль няма атама, мы павінны адмовіцца ад закрыцця вугальных блокаў электрастанцый», — сказаў кандыдат у прэзідэнты Польшчы Караль Наўроцкі ў Коніне  (Вялікапольскае ваяводства) у нядзелю, 6 красавіка, падчас агітацыйнага мерапрыемства.  На яго думку, у Польшчы няма недахопу ў спецыялістах, якія могуць дэкарбанізаваць такія ўстаноўкі. Паводле падлікаў ураду Польшчы, першая АЭС у краіне павінна пачаць выпрацоўваць энергію ў 2036 годзе.

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы заявіў, што аднаўляльныя крыніцы энергіі таксама патрэбныя, але толькі там, дзе яны «сацыяльна прымальныя».

«У рэшце рэшт, мы не можам паставіць ветракі для фермераў на іх фермах, дзе яны хочуць вырошчваць і дзе яны хочуць гаспадарыць, мы не можам паставіць гэтыя ветракі на мемарыялах і ў месцах, якія не з'яўляюцца сацыяльна прымальнымі», — сказаў палітык.

Паводле кандыдата, звязанага з партыя «Права і справядлівасць» павышэнне ўзроўню інвестыцый павялічыць колькасць працоўных месцаў і дапаможа моладзі, асабліва ў такіх месцах, як Конін.  Наўроцкі дадаў, што яго прапановай з'яўляецца праграма пад назвай «Вяртайся дадому, Польшча», гэта значыць заахвочванне палякаў, якія жывуць за мяжой, да вяртання ў краіну.

PAP/эж

 

Палітолаг: Фаварыты гонкі не вядуць сур’ёзных дэбатаў аб будучыні Польшчы і Еўропы

07.04.2025 13:19
Выбары прэзідэнта ў Польшчы адбываюцца на фоне геапалітычнай нестабільнасці, вайны ва Украіне, і радыкальнай змены палітыкі ЗША адносна сваіх хаўруснікаў у Еўропе.