Беларуская Служба

Вывад амерыканскіх жаўнераў з Ясёнкі — катастрафічны крок, які вельмі парадаваў Расію

09.04.2025 14:12
Так ацэньвае перадыслакацыю войск амерыканскай арміі журналіст і публіцыст Вацлаў Радзівіновіч, шматгадовы карэспандэнт «Gazeta Wyborczej» у Расіі.
 Boeing C-17 Globemaster III      .
Самалёт Boeing C-17 Globemaster III арміі ЗША ўзлятае з аэрапорту Ясёнкі.Darek Delmanowicz/PAP

Госць Польскага радыё сказаў, што гэта сігнал, які не набліжае нас да міру, але з'яўляецца стымулам для Крамля планаваць далейшыя напады на Украіну.

— Калі расіяне сапраўды рыхтуюцца, на маю думку ідзе падрыхтоўка, да вялікага летняга наступу ва Украіне ў напрамку Адэсы ды Харкава, тады ўжо цяпер яны ведаюць, што амерыканцы не збіраюцца даваць зброю ўкраінцам. Гэта сігнал для іх, што абарона будзе слаба ўзброеная.

Паводле Вацлава Радзівіновіча, у цяперашняй сітуацыі рэальных перамоў аб міры з удзелам амерыканцаў няма.

— Гэтыя сур'ёзныя перамовы ўсяго толькі міт. Мірныя перамовы магчымыя, калі сустракаюцца кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў ці прэзідэнты. На дадзены момант гэта імітацыя, Пуцін проста стварае ўражанне для Трампа.

Вацлаў Радзівіновіч заявіў, што важным пазітыўным сігналам з боку ЗША што да салідарнасці з Украінай стане прысутнасць міністра абароны ЗША на наступнай сустрэчы групы Ramstein 11 красавіка. Аднак, як паведамляе Defence News, Піт Хегсэт не будзе ўдзельнічаць у сустрэчы, якую будуць весці Вялікабрытанія і Германія.

ПР/юл