Патрэбы Еўропы ў інфраструктуры падвойнага прызначэння ацэньваюцца ў 500 мільярдаў еўра. Гэта аэрапорты, дарогі, масты, парты, якія будуць служыць людзям у мірны час, а таксама ў сітуацыях пагрозы для краіны.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Ян Шышко падчас канферэнцыі польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза, якая праходзіць у Любліне.
Інвестыцыі на ўсходзе Еўрасаюзу ад Фінляндыі праз Польшчу да Румыніі павінны мець абсалютны прыярытэт – тлумачыць намеснік міністра Ян Шышко.
— Гэта патрабуе вялізарных інвестыцый умацавання мастоў: аўтамабільных ды чыгуначных, будаўніцтва дарог, - асабліва ва Усходняй Польшчы, напрыклад, у Люблінскім ваяводстве. Ідзецца таксама пра гарантыі для Польшчы ў атрыманні еўрапйескіх сродкаў на ключавыя інвестыцыі. Нам ідзецца пра чыгунку, пра завяршэнне будаўніцтва спалучэння Rail Baltica, то бок чыгуначнага маршруту з Польшчы ў Літву ды іншыя краіны Балтыі. Іншы прыярытэт - хуткасная чыгунка і спалучэнне Варшавы з Кракавам, Лоддзю, Познанем ды Уроцлавам.
У Любліне каля дзвюх сотняў прадстаўнікоў Еўрасаюзу абмяркоўваюць, як павінны выглядаць інфраструктурныя інвестыцыі ў ЕС.
ПР/юл