Кіберзлачынцы пад выглядам Міністэрства фінансаў і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі рассылаюць фальшывыя электронныя лісты з інфармацыяй аб пераплаце падаткаў.
У электронных лістах падаткаплацельшчыкаў просяць пацвердзіць сваю асобу і рэквізіты банкаўскага рахунку. Мэта - выманьваць дадзеныя.
Прэс-сакратар старшыні Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасечэньска (Justyna Pasieczeńska) падкрэслівае, што ні Міністэрства фінансаў, ні Нацыянальная падатковая адміністрацыя ніколі не паведамляюць па электроннай пошце пра пераплату падаткаў.
Пры гэтым яна адзначыла, што падатковы перыяд - гэта час павышанай актыўнасці кіберзлачынцаў, таму трэба быць асабліва ўважлівым.
Інфармацыю аб пераплаце падаткаў можна знайсці ў электроннай падатковай інспекцыі на сайце podatki.gov.pl
У выпадку спробы махлярства падаткаплацельшчыкі могуць звяртацца на гарачую лінію Нацыянальнай падатковай адміністрацыі па нумары: 22 330 03 30. Можна таксама паведаміць аб падазроным электронным або тэкставым паведамленні ў CERT Polska, дзе спецыялісты займаюцца інцыдэнтамі кібербяспекі.
IAR/яс