Набліжаецца да завяршэння вытворчасць польскага беспілотнага лятальнага апарата, так званага «польскага шахеда». Здача яго ў эксплуатацыю — першая задача нядаўна адкрытага Цэнтра аўтаномных сістэм, заявіў у чацвер віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Касіняк-Камыш разам з віцэ-міністрам нацыянальнай абароны Цэзарыем Томчыкам прыняў удзел у падпісанні пагаднення аб стварэнні Цэнтра аўтаномных сістэм у Варшаве. Як падкрэсліў міністр нацыянальнай абароны падчас прэс-канферэнцыі, цэнтр будзе ў першую чаргу працаваць у сферы беспілотных лятальных апаратаў.
— Беспілотныя сістэмы, паветраныя, наземныя, надводныя, падводныя, ва ўсіх галінах, ва ўсіх відах войскаў, павінны быць усюды і ўжо прысутнічаюць, — адзначыў віцэ-прэмʼер.
Ён падкрэсліў, што выпуск «польскага шахеда набліжаецца да завяршэння».
— Ён рэалізуецца ў праграме PLargonia. Але гэтая назва, перакладзеная на мову тэхнікі, якая выкарыстоўваецца сёння ва Украіне ці на Блізкім Усходзе, магчыма, лепш ілюструе магчымасці і патэнцыял гэтага беспілотніка. Гэта заключны этап праекта, — дадаў міністр абароны.
ав