Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Мы ўсе падзяляем гэты боль» — намеснік прэм’ер-міністра пра гібель пажарнікаў

16.10.2026 15:25
Двое пажарных загінулі падчас тушэння пажару ў будынку крамы і склада, дзе захоўваліся запчасткі да сельскагаспадарчай тэхнікі. 
   .    .
Пажарныя на месцы здарэння. Два іх калегі загінулі.Фота: PAP/Darek Delmanowicz

Намеснік прэм'ер-міністра Уладзіслаў Касіняк-Камыш выказаў спачуванні сем'ям і блізкім двух пажарных, якія загінулі падчас тушэння пажару ў горадзе Ніска (Падкарпацкае ваяводства). Міністр нацыянальнай абароны напісаў у сацыяльных сетках, што яго глыбока кранула трагедыя ратавальнікаў, якія адправіліся на дапамогу іншым, але не вярнуліся з выканання службовага абавязку.

— Вайскоўцы, а таксама прафесійныя пажарныя і пажарныя-добраахвотнікі — гэта адна вялікая сям'я. Сёння мы ўсе падзяляем адзін і той жа боль, — падкрэсліў Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Двое пажарных загінулі падчас тушэння пажару ў будынку крамы і склада, дзе захоўваліся запчасткі да сельскагаспадарчай тэхнікі. Полымя адрэзала ім шлях да адступлення.

IAR/нг